top of page
Антон Раманавіч Жэбрак
Вядомы генетык, прэзідэнт Беларускай акадэміі навук у 1947 годзе, грамадскі дзеяч
Антон Раманавіч Жэбрак: Фото
Наша зямля выхавала вядомага генетыка, знакамітага селекцыянера, прэзідэнта Беларускай акадэміі навук у 1947 годзе, грамадскага дзеяча Антона Раманавіча Жэбрака.
Будучы акадэмік нарадзіўся ў вёсцы Збляны ў сялянскай сям’і Рамана Паўлавіча і Марыі Іванаўны.
Шлях да інтэлектуальнай працы пачаўся ў юнака з дзён яго вучобы ў Слонімскім рэальным вучылішчы . якое рыхтавала настаўнікаў пачатковых класаў і давала права на паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У сувязі з пачаткам першай сусветнай вайны сям’я Жэбракаў пераехала ў Падмаскоў’е.. У няпоўныя васемнаццаць гадоў Жэбрак уступіў у рады бальшавіцкай партыі.. З 1921 па 1925 гг Антон Раманавіч вучыцца ў Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева. Малады спецыяліст адразу выявіў схільнасці і здольнасці да навуковай працы і, паколькі сацыяльнае паходжанне дазваляла, з 1925 па 1929 гг. працягвае вучобу ў
Інстытуце чырвонай прафесуры.
Захоплены малавядомай у той час генетыкай ( што абяцала ўздым сацыялістычнага земляробства) ён стаў супрацоўнікам, а пазней кіраніком кафедры генетыкі і селекцыі Акадэміі сацыялістычнага земляробства ў Маскве (1931—1936 гг). Малады вучоны хутка стаў дацэнтам, прафесарам. У 1934—1948 гг узначальваў кафедру генетыкі МСГА імя Ціміразева.
Антон Раманавіч адразу стаў лідэрам у галіне эксперыментальных генетычных доследаў,у прыватнасці, па аддаленай гібрыдызацыі пшаніцы і эксперыментальнай поліпладыі.
Выдатны навуковец быў сярод тых, хто падпісваў Статут ААН у складзе дэлегацыі БССР на Міжнароднай канферэнцыі ў Сан- Францыска,
Лёс зноў звязаў яго з Беларуссю. З 1947 года Антон Раманавіч стаў прэзідэнтам АН БССР. На жаль, перыяд навуковай і навукова- кіраўнічай дзейнасці Антона Раманавіча на пасадзе прэзідэнта АН БССР быў вельмі непрацяглы. Агульнавядомае знішчэнне генетыкі як навукі і цкаванне генетыкаў як “замежных агентаў” не абмінулі і А. Р. Жэбрака .
Пасля пэўнага часу беспрацоўя ў 1948 г. Антон Раманавіч уладкаваўся прафесарам кафедры батанікі Маскоўскага лесатэхнічнага інстытута, пазней у 1949 г на пасаду загадчыка кафедры Маскоўскага фармацэўтычнага інстытута ... Толькі ў 1957 г вучоны прыехаў у родную Беларусь. Больш 12 гадоў працаваў як генетык і селекцыянер у Інстытуце біялогіі і ў новаствораным аддзеле генетыкі і цыталогіі АН
Беларусі.
Навуковыя доследы акадэміка А.Р. Жэбрака былі сканцэтраваны ў галіне аддаленай гібрыдызацыі і поліпладыі ў раслін, галоўным чынам у пшаніцы і грэчкі. У сутнасці, навуковыя падыходы да доследаў акадэміка А.Р. Жэбрака прадвызначылі сучасныя генна—інжынерныя метады мэтанакіраванага стварэння новых форм і сартоў раслін.
Ён з’яўляецца аўтарам 70 навуковых публікацый, многія з якіх, напрыклад, “Новы сорт грэчкі для БССР” (1959 г.) былі прысвечаны непасрэдна агракультуры Беларусі.
У 1944 г. акадэміку А.Р. Жэбраку прысвоілі ганаровае званне Заслужанага дзеяча навукі БССР. Ён быў узнагароджаны трыма ордэнамі, у тым ліку ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, некалькімі медалямі .
Памёр Антон Раманавіч 20 мая 1965 г. у росквіце сваіх творчых сіл
Не забыліся пра заслугі нашага земляка ў яго на радзіме. У вёсцы Збляны ўстаноўлены Памятны знак.
Антон Раманавіч Жэбрак: Текст
bottom of page