top of page
7_edited.jpg

Сядзібны  дом—помнік архітэктуры XIX стагоддзя

Сядзібны дом: Фото

На паўночна—заходняй ускраіне вёскі Аляксандраўшчына знаходзіцца сядзібны  дом—помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Пабудаваны ён у 1837 годзе. Цагляны аднапавярховы будынак мае складаную аб’ёмна- прасторавую кампазіцыю. Прамавугольны ў плане, ён  перакрыты невысокім двухсхільным дахам. Уваходная частка вылучана рызалітам і мансардай. Да тарцовых частак бакавых крылаў далучаюцца трохгранныя эркеры.  У архітэктурным абліччы сядзібы выразна прасочваюцца рысы неакласіцызму.

      Сядзібны дом быў пабудаваны па праекту інжынера Юрыкава, састаўлены на палатне. Належаў барыне Вользе Белянковай. Затым памесце ў спадчыну перайшло яе дачцэ Любі Озеравай ( прозвішча па мужу). Муж Озеравай быў губернатарам у горадзе Петраградзе. У 1914 годзе барыня выехала ў Расію. У 1920 годзе маёнтьак захапілі польскія легіянеры. Барыні Озеравай выплачана грашовая кампенсацыя за яе памесце. Сама барыня выехала да сыноў, у Францыю.

    У 1927—1928  гг у маёнтку адкрылася польская школа, а  з 1930 па 1939 гг   створаны сельскагаспадарчы ўніверсітэт. Кіраўніком гэтага ўніверсітэта быў пан Жалязны. Ва ўніверсітэце вучыліся  студэнты збяднелай шляхты з Польшчы. За выдатную вучобу атрымлівалі сажанцы чарэшні, якая была марозаўстойлівая.

    У 1939 годзе будынкам авалодала воінская часць ( механізаваная  пяхота) пад № 6482. Камандзір гэтай часці капітан Пянчук. Менавіта ён даведаўся аб часе пабудовы сядзібы. У 1940 г ён напісаў у Маскву запыт і яму адказалі, што сядзібны дом пабудаваны 103 гады таму назад. У 1941 годзе ў маёнтку знаходзіўся нямецкі гарнізон.

     З пасляваеннага часу ў будынку маёнтка да 2004 года працавала школа.  Яна дала пуцёўку ў вялікае жыццё не аднаму пакаленню вясковых хлапчукоў і дзяўчынак.

    Дзякуючы намаганням дырэктара школы Нагула Валянціны Мікалаеўны (1985—2004 гг), шэфам- будаўнікам з “Энергабуда”, мясцоваму калгасу “Караліно”—школа выглядала,  як цацка.

    З 2005 па 2007 гг у будынку знаходзіўся Цэнтр турызма і краязнаўства раёна.

    З 2008 па 2010 гг будынак пуставаў. 12 кастрычніка 2010 года на аукцыёне у г. Гродна  маёнтак у асабістую ўласнасць набыў Чаркес. Вячаслаў Іванавіч. Зараз у будынку ідуць рэстаўрацыйныя работы, вяртаецца былы архітэктурны стыль -  неакласіцызм.

    Магчыма, у будучым у маёнтку пані Белянковай адкрыецца раённы музей або будзе турыстычна- культурны цэнтр, які наведаюць госці з усіх куткоў Беларусі, блізкага , далёкага замежжа..

Сядзібны дом: Текст
ал2.jpg
Сядзібны дом: Фото
bottom of page