top of page
Астанец марэны Каралінскі
Астанец марэны Каралінскі: Фото
Аб тым, што наша мясцовасць была пакрыта ледавіком, сведчыць геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння "Астанец марэны Каралінскі". Помнік археалогіі знаходзіцца паблізу ўчастка дарогі паміж вёскамі Аляксандраўшчына і Каралін (у 0.9 км ад іх), у адпрацаваным рэкультаваным кар’еры. Плошча помніка 0,02 га.
У рэльефе помнік прыроды ўяўляе сабой выхад марэны, які можна назваць прыродна- тэхнагенным. Гэта прыклад парушэння залягання горных парод пад ціскам ледавіка. Выхад марэны з’явіўся ў выніку распрацоўкі кар’ера. Што датычыцца Каралінскага выхаду марэны, то гэта асаблівы выпадак ледавіковых парушэнняў—антыклінальная складка, якая ўзнікла пад ледавіковым уздзеяннем у выніку ўкаранення адных парод у другія (звычыайна адбываецца пратыканне пласта ляжачага вышэй). Утварэнне выхада марэны адбылося прыкладна 220-150 тысяч гадоў таму назад у выніку актыўнага гравітацыйнага ціску ледавіка.
Астанец марэны Каралінскі: Текст
bottom of page