top of page
3.png

Біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Медухава”

Медухава: Фото

Да помнікаў прыроды адносяцца: біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Медухава”, помнік  прыроды мясцовага значэння “Карэвін луг”.

     Гэтыя  куточкі прыроды даўно прыцягвалі ўвагу сваімі барамі, лекавымі рэдкімі раслінамі, птушкамі.

      Біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Медухава” заснаваны ў 1996 годзе для аховы ляснога масіва з комплексам  рэдкіх, знікаючых і гаспадарча карысных раслін і жывёл. Плошча 1312 гектараў.

        Флора ўрочышча ўяўляе сабой складанае спалучэнне таёжных, даледавіковых і іншых фларыстычных элементаў. Разам з тыповымі прадстаўнікамі таёжнай флоы ( дзераза, лабазнік, вераніка) часта сустракаюцца прадстаўнікі еўрапейскіх шырокалісцёвых лясоў ( зорчатка, падліснік).

      На тэрыторыі ўрочышча вызначаны 492 віды вышэйшых раслін, сярод якіх 3 віды дзеразы. 6 відаў хвашчоў, 7—папарацей, 4—голанасенных і 472—двухдольных і аднадольных раслін. У лясах расце 24 віды дрэў, 41 від кустарнікаў і паўкустарнікаў, 427 відаў траў.

      Некаторыя ўчасткі ўрочышча па сваёй расліннасці і іншых асаблівасцях нагадваюць ландшафты Прыкарпацця і Карпатаў.

     Шмат у флоры гаспадарча- карысных відаў раслін: лекавых  ( валяр’яна, жасцёр, крываўнік, зверабой, ландыш, шыпшына, дзераза),  харчовых (парэчкі, маліна, шчаўе, ляшчына),  кармавых, меданосных, дэкаратыўных, тэхнічных.

       Усяго ў складзе фауны пазваночных жывёл адзначана 19 відаў млекакормячых, 10 відаў амфібій і рэптылій, 88 відаў птушак. Сярод апошніх асаблівая ўвага звяртаецца на найбольш бачных і прыгожых птушак—падорлік, канюк, асаед,  цецеравятнік, церапятнік,  неясыць і вушастая сава. Пяццю відамі прадстаўлены дзятлы. З беспазваночных жывёл асаблівай увагі заслугоўвае вінаградны смоўж, колькасць якога ў веснавы час у асобных месцах дасягае 20- 30 асобін на 10 кв метраў.

      З ахоўваемых жывёл ва ўрочышчы адзначаны 1 від млекакормячых (барсук), 5 відаў птушак: каршачок, малы падорлік. Зялёны дзяцел, аўсянка садовая і сапсан.  Характэрна, што апошні від вельмі рэдкі на Беларусі і яго гняздоўе не выяўлялася на тэрыторыі рэспублікі больш 30 гадоў.

Медухава: Текст
bottom of page